Творчы час ў гімназіі

Из нашей почты Клуб юного театрала Новости

Гімназія № 3 г. Мінска прапанавала для прагляду творчую пастаноўку па творы славутага беларускага класіка Янкі Купалы «Паўлінка».

Творчая група вучняў 8–11-х класаў пад кіраўніцтвам маладога і таленавітага педагога Кацярыны Аляксандраўны Кліменковай старалася перадаць малодшым пакаленням каларыт славутай беларускай камедыі, яе асаблівасць і значнасць для гісторыі і традыцый нашай краіны.

Са слоў Кацярыны Аляксандраўны Кліменковай, ініцыятыва сыходзіла ад вучняў 9 класаў, якія праходзілі раней гэты твор і загарэліся яго ажывіць. Як рэжысёр педагог адзначыла, што разам з дзецьмі яны дапрацавалі канцоўку п’есы, зрабілі яе шчаслівай і натхняльнай. Але больш за ўсе маладым артыстам спадабалася групавая творчая праца на працягу навучальнага года і стварэнне, пошук і падбор больш удалых дэкарацый для пастаноўкі «Паўлінкі».

Галоўныя героі камедыі Цімафей Шаўчэнка і Вера Зенчанка расказалі, што ім цікава было працаваць разам, падтрымліваць і натхняць адзін аднаго, ствараць творчую атмасферу на сцэне. Асабліва важным для маладога гурта стала выступленне перад бацькамі і сваімі настаўнікамі, гэта асноўныя крытыкі і натхняльнікі ў іх працы. Разам з маладымі артыстамі на выступленні прысутнічаў дырэктар гімназіі Наталля Леанідаўна Пацяенка, якая падтрымала сваіх вучняў у іх творчых пошуках і пасля трохдзённых выступленняў уручыла акцёрам ганаровыя граматы, салодкія падарункі.

– Галоўны паказчык плённай працы настаўніка – гэта высокія вынікі нашых дзяцей, якія мы сёння з гонарам раздзялілі. Нашай краіне вельмі патрэбна таленавітая і ініцыятыўная моладзь. Вы наша надзея і вера, вам жыць на сваёй зямлі, яе будаваць і ўмацоўваць. Мы не сумняваемся: у вас абавязкова ўсё атрымаецца! – адзначыла Наталля Леанідаўна.

Міраслава ЖЫГУЛІЧ,

вучаніца 11-га класа «Б»,

г. Мінск, гімназія № 3.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *