Каб не забывалі

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

Хутка закончыцца навучальны год, а разам з ім і наша школьнае жыццё. Знамянальна тое, што мы, адзінаццацікласнікі Дварэцкай школы, заканчваем яго ў знакавы год – 80-годдзя Вялікай Перамогі і Год добраўпарадкавання.

Вырашылі пасадзіць разам вішнёвую алею. Наведалі нашых першакласнікаў, расказалі ім пра знамянальную дату – 80-годдзе  Вялікай Перамогі і што значыць для нас Год добраўпарадкавання, і прапанавалі разам пасадзіць вішнёвыя дрэвы. Першакласнікі з ахвотай нам дапамагалі і абяцалі даглядаць пасаджаныя дрэўцы. Будуць расці дзеці, а з імі і нашы дрэўцы. Спадзяёмся, што яны, у сваю чаргу, таксама раскажуць малодшым сябрам пра значнасць свята Вялікай Перамогі і якую каштоўнасць яно мае для нашай любімай Беларусі.

Вікторыя СЯМАШКА,

вучніца 11-га класа,

Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *