Пякучым болем адзываецца Вялікая Айчынная вайна ў сэрцы кожнага чалавека, таму што няма такой сям’і, якую б яна не кранула. Мы не павінны забываць пра жахі вайны, смерць і пакуты мільёнаў людзей. Помніць аб гераізме і мужнасці нашых дзядоў і прадзедаў – наш святы абавязак. Гэта яны сваім прыкладам вучаць нас мужнасці, адвазе, бясстрашнасці, высокай маральнасці, шчырай адданасці Айчыне.
Альбом памяці разгарнуў свае старонкі ў Смаргонскай пачатковвй школе. На яго сімвалічных старонках фотаздымкі дзядоў і прадзедаў ветэранаў Вялікай Айчынай вайны. Успамінамі пра сваіх родных на ўрачыстым адкрыцці Альбома памяці падзяліліся А. В. Ануфрыева, В. Л. Забрамская, Г. У. Матчэня, С. А. Мусская, С. П. Міхнавец, В. І. Малышка, А. І. Чарауха.
І заззялі новым яркім светам узнагароды нашых дарагіх ветэранаў. Яны жывыя, іх подзвіг бессмяротны, калі мы іх помнім.
Мы ганарымся! Мы верым! Мы помнім!
Алена Вальдэмараўна АНУФРЫЕВА,
дырэктар,
г. Смаргонь, пачатковая школа.