Гэты год стаў асаблівым для горада Любань і яго творчых жыхароў, бо тут адбыўся XV фестываль «Чароўны куфэрак». Гэтая значная падзея сабрала лепшыя дзіцячыя тэатральныя студыі з розных куткоў, каб падзяліцца сваёй мастацкай энергіяй, навучыцца чамусьці новаму і ўзгадаць гераічныя старонкі гісторыі свайго краю.
Мне вельмі пашчасціла, я з’яўляюся ўдзельнікам тэатральная студыі «Маяк». Разам з нашым рэжысёрам мы, юныя акцёры, з захапленнем паказвалі свае тэатральныя здольнасці ў пастаноўке «Расскажем – не поверишь», якую старанна рыхтавалі. Гледачы былі зачараваныя ігрою, шчырасцю і творчым падыходам. Але свята не абмяжоўвалася толькі сцэнічнымі выступамі. Усе ўдзельнікі мелі ўнікальную магчымасць назіраць за выступамі іншых калектываў, абменьвацца ідэямі і атрымліваць каштоўны вопыт, які, безумоўна, спатрэбіцца ў іх далейшым творчым шляху.
На працягу трох дзён нас накрыў тэтральны творчы вайб. Розныя тэатральныя калектывы прадставілі свае пастаноўкі і натхнялі адзін аднаго. Мы не толькі атрымалі вопыт, але і набылі новых сяброў, а яшчэ даведаліся шмат гераічных гісторый Любаншчыны. Так мы пазнаёміліся з гісторыяй Фені Канонавай, маладой настаўніцы і патрыёткі Любаншчыны. У жудасныя гады акупацыі фашысты кінулі яе ў ледзяную Арэсу за яе дзейнасць у падполлі. Гісторыя Фені Канонавай кранула нашы сэрцы.
Фестываль «Чароўны куфэрак» зноў пацвердзіў сваю важнасць не толькі як тэатральная падзея, але і як пляцоўка для выхавання памяці і павагі да гісторыі. Гэты форум маладзёжнай творчасці злучыў мастацтва і глыбокія чалавечыя каштоўнасці, паказаўшы, што нават праз тэатральную сцэну можна перадаць вялікія ідэі і пачуцці. Любань яшчэ раз даказаў, што тут шануюць творчасць і ўмеюць ушанаваць памяць герояў мінулага.
Ілья ЗМАЧЫНСКІ,
вучань 8-га класа «М»,
г. Дзяржынск, гімназія.