Час прывёў на Парнас

Из нашей почты Новости

Вучні 5-га класа «А» лідскай школы № 11 працягваюць знаёміцца з літаратурнай Лідчынай. На гэты раз яны наведалі Дом Таўлая, дзе з іх удзелам было арганізавана мерапрыемства ў рамках цыкла сустрэч з лідскімі пісьменнікамі пад назвай «ЛітЛід». Госцем сустрэчы стала паэтэса Станіслава Белагаловая.

Пяцікласнікі змаглі пазнаёміцца з жыццём і творчасцю Станіславы Іванаўны, якая сама расказала дзецям пра сябе, прачытала вершы, прысвечаныя роднай Беларусі, любімаму гораду Ліда, тэме Вялікай Айчыннай вайны, блізкім людзям… Слухаючы творы з вуснаў паэтэсы, безумоўна, дзеці адчулі, з якой любоўю і замілаваннем яна перадае сваё бачанне ад хараства таго, што знаходзіцца вакол кожнага чалавека. На жаль, не кожны з нас можа так трапна, вобразна, па-майстэрску перадаць словам.

Станіслава Іванаўна расказала, што прымае ўдзел у розных літаратурных конкурсах, адзін з якіх «Дарослыя-дзецям». Па выніках конкурса Лідская цэнтральная бібліятэка выдае зборнікі твораў. На сённяшні дзень свет убачылі ўжо чатыры выданні.

А яшчэ пяцікласнікі даведаліся, што вершы лідскай паэтэсы пакладзены на музыку. Пераканацца ў гэтым можна было паслухаўшы дзве песні — пра сына і дачку. Таксама Станіслава Іванаўна з’яўляецца аўтарам зборніка вершаў «Наедине с душой», які выйшаў у 2018 годзе. Сёння ў планах паэтэсы выдаць другі зборнік вершаў.

Застаецца пажадаць ёй плёну ў гэтай творчай працы, а куратару мерапрыемства, навуковаму супрацоўніку літаратурнага аддзела Лідскага гісторыка-мастацкага музея Алесю Хітруну сказаць словы падзякі за цікавую сустрэчу.

Наталля Мікалаеўна АНАШКЕВІЧ,

класны кіраўнік 5-га класа «А»,

г. Ліда, школа № 11.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *