У рамках рэалізацыі навучальнай праграмы тэматычных заняткаў «Я. Мая сям’я. Мая Радзіма» з мэтай пашырэння прадстаўлення аб сяброўстве, прычынах канфліктаў і спосабах іх вырашэння для вучняў 3-га класа Валеўскай школы было арганізавана ток-шоу «Свая гульня!» по тэме «Сяброўства».
Трэцякласнікі з вялікім задавальненнем разважалі над пытаннямі: што такое сяброўства? Якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны сябар? Што такое канфлікты? Якія прычыны ўзнікнення канфліктаў? У ходзе разважання вызначылі для сябе правілы вырашэння канфліктаў. Ток-шоу «Свая гульня!» прайшла весела і захапляльна. Пад час гульні вучні падарожнічалі па рубрыках «Пасловіцы і пагаворкі», «Казкі і мультфільмы», «Якасці сябра», «Рэбусы», «Гэта цікава».
Трэцякласнікі паказалі добрыя веды, кемлівасць і ўменне працаваць у камандзе. Яшчэ раз задумаліся над тым, як важна мець сапраўдных сяброў і як важна быць харошым сябрам, бо сяброўства — гэта вялікі дар, які патрэбна берагчы і цаніць! Вынікам стала гульня «Кампліменты», дзе кожны атрымаў і сказаў другому камплімент сяброўства.
Марына Аляксандраўна СЦЯПУК,
класны кіраўнік 4-га класа,
Навагрудскі раён, Валеўская школа.