Бібліятэкар філіяла «Альхоўская сельская бібліятэка» правяла гістарычны квэст «Ад Масквы да Берліна» для вучняў Альхоўскай школы.
Удзельнікам давялося прайсці нялёгкі шлях, які прайшлі дзяды і прадзеды, абараняючы Радзіму, акунуцца ў атмасферу ваенных гадоў і адчуць сябе ў ролі сапраўдных байцоў, якія адпраўляліся на фронт у 1941 годзе. Даведацца аб жыцці салдат у няпросты ваенны час, пераадольваючы этап за этапам і выконваючы розныя заданні, здабыць разведдадзеныя, так неабходныя для набліжэння нашай Перамогі.
Школьнікі падчас гульні пабывалі ў ролі танкістаў, лётчыкаў, пяхотнікаў. Юным разведчыкам неабходна было прайсці нямала выпрабаванняў – паласу перашкод, а таксама адправіцца па станцыях «Брэсцкая крэпасць», «Лётчыкі», «Разведчыкі», «Берлін» і «Перамога». У ходзе мерапрыемства прысутныя, пераадолеўшы ўсе перашкоды, паказалі свае веды і кемлівасць, даведаліся больш аб героях Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з іх подзвігамі.
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.