Сям’я – гэта каханне, паразуменне і клопат

Из нашей почты Новости

15 мая ў 3-м класе Нягневіцкай школы прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і.

Занятак быў накіравана на фарміраванне ў навучэнцаў ўяўленняў пра сямейныя каштоўнасці, пачуцці кахання і павагі да родных і блізкіх людзей, разуменні важнасці дзяржаўнай палітыкі Беларусі па падтрымцы і ўмацаванню інстытута сям’і.

Пры правядзенні адзінага ўроку правялі віктарыну і пазнавальныя гульні, якія спрыяюць пазбяганню канфліктаў у сям’і, намалявалі  сваю сям’ю. У завяршэнні ўроку прыйшлі да высновы, што самае галоўнае, на чым будуецца сям’я – гэта каханне, паразуменне і клопат.

Святлана Іванаўна ЮРГЕЛЬ,

класны кіраўнік 3-га класа,

Навагрудскі раён, Нягневіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *