У Гродзенскім абласным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбыўся фінал абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», які быў прысвечаны Году добраўпарадкавання і 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
25 таленавітых удзельнікаў з розных куткоў вобласці прадэманстравалі высокае майстэрства выканання найлепшых твораў нацыянальнай літаратуры ў чатырох узроставых катэгорыях.
Дзятлаўскі раён прадстаўляў вучань 3-га класа Круцілавіцкай школы Арсеній Халецкі. На суд журы былі прадстаўлены згодна патрабаванням два рознажанравых твора. Выступленне Арсенія было заўважана і адзначана дыпломам ІІІ ступені.
Разам са сваімі педагогамі С. А. Чайкай і І. А. Мішчанка Арсеній адолел велізарную работу ад выбару твора да яго сцэнічнага ўвасаблення. Праца вялася не толькі над тэкстам і майстэрствам выканаўцы, але і над сцэнічным вобразам, прадумваўся рэквізіт і мастацкае афармленне нумара.
Святлана Аляксееўна ЧАЙКА,
настаўнік,
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.