У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ», раздзела «Я і планета» ў Негневіцкай школе для навучэнцаў 6-га класа прайшла інтэлектуальная пляцоўка «Беларусь на карце свету».
Беларусь – наша Радзіма. На карце свету яна паказана зялёным колерам і з мноства краін хлопчыкі і дзяўчынкі адразу, не марудзячы, паказваюць яе. На занятках вучням была прадстаўлена інфармацыя аб гісторыі станаўлення нашай дзяржавы, аб яе сацыяльна-эканамічным развіцці і значэнні ў сусветнай гаспадарцы. З гонарам і павагай хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі пра дасягненні сваёй вялікай і малой радзімы. Ганарымся, што жывем у моцнай, незалежнай і квітнеючай краіне!
Заключны этап прайшоў пад дэвізам «Береги свою планету – ведь другой похожей нету». Класны кіраўнік расказала навучэнцам аб Дні аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі, які адзначаецца штогод 5 чэрвеня, згодна з Указам Прэзідэнта краіны № 157 ад 26 сакавіка 1998 года. Адначасова з гэтай падзеяй усе жыхары планеты святкуюць Сусветны дзень навакольнага асяроддзя.
У рамках суботніка хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у навядзенні парадку на тэрыторыі школы. Ім было прапанавана ў бліжэйшы час правесці масавы збор і ўтылізацыю адходаў.
Святлана Аляксандраўна ЛАГУТА,
класны кіраўнік 6-га класа,
Навагрудскі раен, Негневіцкая школа.