«Вандруй! Адчуй! Натхняйся!»

Из нашей почты Новости

Выхаванцы аздараўленчага лагера «Весяльчак» Круцілавіцкай школы адправіліся на экскурсію па маршруце аг. Круцілавічы – аг. Гезгалы – г. Дзятлава – аг. Круцілавічы у рамках рэспубліканскай акцыі «Вандруй! Адчуй! Натхняйся!».

Спачатку наведалі музей «Гісторыя ваеннага гарадка» Гезгалаўскай школа імя М. І. Нядзеліна. Даведаліся аб гісторыі ваеннага гарадка і пазнаёміліся з некалькімі версіямі паходжання назвы пасёлка Гезгалы.

У Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі паглядзелі экспазіцыю, прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне.

У музеі «Гісторыі і культуры Дзятлаўшчыны» гімназіі № 1 г. Дзятлава пазнаёміліся з укладам жыцця і традыцыямі яўрэйскага народа, даведаліся аб трагічных падзеях, якія адбываліся на Дзятлаўшыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Уражаныя хлопчыкі і дзяўчынкі пасля абеду адлюстравалі на аркушах паперы ўбачанае і пачутае пад час правядзення конкурсу малюнкаў.

Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,

кіраўнік аздараўленчага лагера «Весяльчак»,

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

старэйшы выхавальнік,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *