Захаваць памяць аб подзвігу нашага народа –гістарычны абавязак перад мінулым і будучым. Чарговае мерапрыемства прайшло ў рамках праекту «80 мірных гадоў! Беларусь памятае», які рэалізуецца сумесна філіялам «Мальская сельская бібліятэка-клуб» і школай № 1 г. Асіповічы.
На гэты раз арганізатары правялі выязную гісторыка-патрыятычную гадзіну «Дзяцінства ў ваенным шынялі».
Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспаміналі пра подзвігі сваіх равеснікаў, юных антыфашыстаў, патрыётаў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны нароўні з дарослымі не толькі працавалі, але і ўсталі на абарону сваёй Радзімы. Спявалі песню «Мальчишка в солдатской шинели» пра юнага стойкага чалавека і знаёміліся з ваеннымі вершамі, адказалі на пытанні віктарыны «Пра вайну наша памяць святая».
Скончылася сустрэча хвілінай маўчання ў гонар юных герояў, якія загінулі за сваю Радзіму.
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.