Для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Планета Здаравячок» Міжэрыцкай базавай школы арганізавалі экскурсію ў Дом-музей літаратуры і рэлігіі аграгарадка Міжэрычы.
Экскурсавод Вольга Уладзіміраўна Арцюх прадставіла падрабязную інфармацыю пра гісторыю вёскі, расказала аб экспанатах музея, паведаміла аб перыядычнай літаратуры таго часу.
У рамках тыдня традыцыйнай культуры філіял «Цяглевіцкі клуб-бібліятэка» запрасіў выхаванцаў аздараўленчага лагера на выставу «Фантазіі палёт і рук тварэнне». Падчас сустрэчы для хлопчыкамў і дзяўчынак Аляксандр Уладзіміравіч Ішчанка правёў майстар-клас па ганчарству.
Ніна Іванаўна ВАЛАДАШЧЫК,
Аксана Міхайлаўна ТРУБЕЙ,
выхавальнікі аздараўленчага лагера «Планета Здаравячок»,
Зэльвенскі раён, Міжэрыцкая базавая школы імя У. Ляха.