Прэзентацыя новай кнігі

Из нашей почты Новости

Убачыла свет чарговая кніга пад назвай «Краіна, у якой я жыву» паэта, публіцыста, краязнаўцы, перакладчыка, выдаўца, грамадскага дзеяча, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Расіі Аляксандра Марозава. З гэтай нагоды Астравецкая раённая бібліятэка падрыхтавала прэзентацыю новага выдання.

На сустрэчу з паэтам прыйшлі сябры літаб’яднання «Астравецкай зямлі галасы», аматары літаратуры, калегі, вайскоўцы і школьнікі. У пачатку размовы вядучая павітала аўтара, прысутныя віншавалі яго з выхадам у свет новай кнігі паэзіі, а сам аўтар зачытаў урыўкі вершаў. Расказаў, як ствараўся зборнік вершаў, пра ключавыя моманты, закранутыя ў выданні. Паэт дзяліўся ўражаннямі аб сваім краі, не дзіўна, што ён нямала вершаў прысвяціў родным мясцінам, вёсцы, прыродзе, хрысціянскім матывам, прагучалі радкі і пра любоў да Радзімы.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *