Пра подзвіг юных піянераў-герояў

Из нашей почты Новости

Чарговае выязное тэматычнае мерапрыемства ў межах праекта «80 мірных год! Беларусь памятае» арганізавалі для выхаванцаў лагера «Алімпіянік» філіял «Мальская сельская бібліятэка-клуб» сумесна з гімназіяй.

Бібліятэкар лічыць, што патрыятычнае выхаванне моладзі з’яўляецца на сённяшні дзень адным з вядучых накірункаў сучаснай выхаваўчай работы ва ўстановах культуры. Прыемна, што створана даведачная наглядная інфармацыя, паказана Вялікая Айчынная вайна вачыма дзяцей – відавочцаў таго часу, якія даюць магчымасць адчуць атмасферу ваеннага часу, дзе былі радасць перамогі, трывога і боль страт, салдацкая каша і, вядома ж, песня. Дакрануцца да жывой гісторыі, акунуцца ў атмасферу глыбокай павагі да гераічнага подзвігу юных піянераў дапамагла гісторыка-патрыятычная гадзіна «Вайной пераламанае дзяцінства».

Пра подзвігі юных піянераў-герояў Марата Казея, Лёню Голікава, Валянціна Коціка, Зіну Партнову, Віцю Хаменку і іншых у гады Вялікай Айчыннай вайны дзеці падрыхтавалі свае паведамленні. Падчас заняткаў актыўна абмеркавалі значэнне слова «герой» і прыйшлі да высновы аб важнасці захавання памяці загінуўшых юных піянерах-героях. Бібліятэкар пазнаёміла з кніжнай выставай «Дзяцінства ў ваенным шынялі». Затым удзельнікі чыталі вершы, прымалі ўдзел у віктарыне «Ваенная», «Юныя героі», у брэйн-рынгу, была прапанавана крыжаванка «Дарогамі Перамогі».

У канцы мерапрыемства ўшанавалі памяць юных герояў хвілінай маўчання.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *