Унікальнае выданне

Из нашей почты Новости

Некалькі месяцаў таму ў фонд Астравецкай раённай бібліятэкі паступіла ўнікальнае выданне – кніга «Наш Прэзідэнт», у якой аўтарскі калектыў падрабязна даследуе жыццёвы шлях Прэзідэнта, яго дасягненні.

Паглядзець, вывучыць і нават сфатаграфавацца з бэстсэлерам прыходзяць студэнты, супрацоўнікі, пажылыя людзі. Выданне цікава чытачам тым, што ў ім адлюстроўваюцца гістарычныя дзеянні сучаснай гісторыі, гаворыцца аб важных рашэннях, якія прымаюцца Прэзідэнтам, расказваецца аб асобасным і прафесійным росце Кіраўніка дзяржавы.

Пазнаёміцца з унікальным выданнем, з самай значнай кніжнай навінкай гэтага года, адчуць датычнасць да падзей, якія згадваюцца ў кнізе, і ў канчатковым выніку да лёсу ўсёй краіны дапамагла супрацоўнік раённай бібліятэкі, якая падрыхтавала прэзентацыю кнігі для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Актыўнае даўгалецце». Людзі залатога ўзросту па некалькі разоў прагарталі кожную старонку, цешыліся ілюстрацыямі, вывучылі копіі асабістых дакументаў.

Навінкай для прысутных было тое, што ў кнізе ёсць спецыяльныя канверты, у якіх знаходзяцца асабістыя дакументы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі – залікоўка студэнта, пахвальная грамата, рукапісныя нататкі. Пасля знаёмства з кнігай «Наш Прэзідэнт» усе прысутныя пагадзіліся, што яна атрымалася цікавай і пазнавальнай, як для прадстаўнікоў старэйшага пакалення, так і для моладзі.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *