Из нашей почты Новости

Лета ў кадры

Міхалішкаўская сельская бібліятэка запрасіла сваіх  чытачоў да ўдзелу ў фотачаленджы «Лета ў кадры».

Хоць лета і не радавала нас доўга цёплым надвор’ем сёлета, але сябры бібліятэкі змаглі захаваць яго цудоўныя моманты! Жадаючыя далучыліся да фотаакцыі «Лета ў кадры», дзяліцеся сваімі яркімі здымкамі. Давайце разам зробім гэтае лета крышачку цяплейшым і весялейшым. Няхай кожнае фота стане маленькай гісторыяй пра тое, як мы правялі гэтую доўгачаканую пару года. Вынікі падвялі. Лепшыя работы выстаўлены ў сацыяльных сетках з хаштэгам #летаўкадры.

 Яна Куцько

  “Бывай, лета!”

Арыяна Ствол   

 “У абдымках залатых палёў”         

 Сафія Аўлас

 “Прасторы Беларусі”

 

Паліна Субач                                                    

 “Лясная знаходка”                                           

  Паліна Разумчык

  “Высока сяджу, далёка гляджу”

Матвей Ствол                            

 “Мой пярнаты сябар”                            

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *