На працягу многіх вякоў кніга з’яўляецца галоўнай крыніцай развіцця і выхавання дзяцей, а чытанне ўслых у дамашнім крузе было адным з самых папулярных відаў вольнага часу. Сямейнае чытанне не толькі ўзбагачае дзяцей і іх бацькоў ведамі, але і збліжае ўсіх членаў сям’і.
Так, у межах праекта «Бібліятэка – тэрыторыя духоўнасці» ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы” прайшоў сямейны вечар пад назвай «Карані і Крылы». Запрошаныя сем’і за круглым сталом абмеркавалі тэму сям’і і сямейных каштоўнасцей. Кожны дзяліўся сваімі сямейнымі радасцямі, клопатамі і, вядома ж, прачытаннымі кнігамі. Таксама госці прынялі ўдзел у сямейнай віктарыне.
Як вынік сустрэчы падсумавалі, што адной са шматлікіх каштоўнасцяў сям’і – гэта чытанне карысных кніг, духоўнай літаратуры, якая з’яўлялася ва ўсе часы арыенцірам мудрасці і дабра.
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.