Новае падарожжа ў новым навучальным годзе

Из нашей почты Новости

1 верасня навучэнцы 2-га класа Круцілавіцкай базавай школы прынялі актыўны ўдзел у правядзенні першага ўрока, прысвечанага Дню ведаў на тэму «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню».

У рамках урока вучні паглыбілі свае веды аб Беларусі, даведаліся аб дзейнасці акцябрат 1970-х гадоў, напісалі свае пажаданні будучаму пакаленню, прагледзелі прэзентацыю аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, папоўнілі свае веды аб знакамітых асобах Беларусі і іх укладзе у развіццё нашай дзяржавы.

На працягу правядзення ўрока хлопчыкі і дзяўчынкі падарожнічалі па маршруце мінулае – сучаснае – будучае на фантастычнай машыне часу, адгадвалі загадкі, складвалі пазлы, адказвалі на пытанні, выказвалі свае думкі.

Мерапрыемства прайшло ў пазнавальнай атмасферы.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

класны кіраўнік 2-га класа,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая базовая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *