У школе № 1 г. Дзятлава прайшоў Тыдзень пісьменства і друку
На працягу тыдня вучні 5–6-х класаў актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў «Любімы герой кнігі», вучні 7–8-х класаў стваралі воблака слоў «Маё любімае слова па-беларуску» і стваралі рэкламу «Кніга адкрывае свет». Вучні 8–11-х класаў распрацавалі значную колькасць буклетаў, прэзентацый, прысвечаных друкарам і асветнікам. Праведзены інфармацыйныя гадзіны «Дзень беларускай пісьменнасці – нацыянальнае свята».
У рамках суботняга школьнага Дня беларускага пісьменства вучні 5–6-х класаў прынялі ўдзел у гульні-віктарыне «Святло роднага слова», вучні 8–11-х класаў – у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні «Скарбы роднага краю». Вучні мелі магчымасць набыць новыя веды і паказаць свае здольнасці. Камандны дух суперніцтва стварыў бадзёры і цудоўны настрой.
Падчас тыдня ў школьнай бібліятэцы адбылося наведванне выставы «Пісьменнікі-юбіляры», а ў школьным музеі вучні мелі магчымасць наведаць вытаўку газет, падручнікаў, часопісаў савецкага перыяду «Назад у мінулае».
Марына Тадэвушаўна ПАЎЛЮЧЫК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
г. Дзятлава, школа № 1 імя А.М.Чурыла.