Яркія фарбы восені зазіхацелі ў кветніку Паляцкішскай базавай школы. З ранняй вясны да позняй восені тут пануе прыгажосць.
Першымі на клумбах зацвітаюць цюльпаны, потым красуюцца лілеі, петуніі, бягоніі, гваздзікі, вабяць вока прыгожыя ружы, пазней – цыніі, хрызантэмы. Зараз сваю прыгажосць прэзентуюць бархатцы.
Уся прышкольная тэрыторыя добраўпарадкавана. «Яна заўсёды павінна знаходзіцца ў належным стане і быць узорнай», – зазначыла дырэктар школы Валянціна Іванаўна Кіроль.
Добраўпарадкаванне стала агульнай справай: задзейнічаны навучэнцы, педагогі, работнікі ўстановы адукацыі.
Па выніках раённага конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый арганізацый, прыватнага жылога фонду жыхароў Воранаўскага раёна ў намінацыі «Лепшая арганізацыя па ўтрыманні тэрыторыі» школа ўзнагароджана дыплом ІІ ступені.
Іван Францавіч ГАБІС,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
Воранаўскі раён, Паляцкішская базавая школа,