Кнігі – дзецям

Из нашей почты Новости

Гульні, радасць, станоўчыя эмоцыі, а таксама непадробнае захапленне ў вачах дашкольнікаў – усё гэта падаравалі бібліятэкары

Супрацоўнікі Астравецкай раённай і дзіцячай бібліятэкі наведалі выхаванцаў дзіцячага сада № 3 з займальнай гульнявой праграмай «Не пражыць на белым свеце без любімых кніжак дзецям!», якая стала для малышоў нечаканым і прыемным сюрпрызам.

Нягледзячы на ​​пахмурнае і прахалоднае надвор’е за акном у памяшканні панавала цёплая і сяброўская атмасфера. Бібліятэкары прынеслі шмат прыгожых і цікавых кніг. Дзеці былі ў захапленні. А затым прапанавалі кожнаму самастойна размаляваць некалькі імбірных пернікаў па казцы «Курачка Раба», праявіўшы творчую фантазію і крэатыўнасць, і ў выніку атрымаць сапраўдныя пернікавыя шэдэўры!

Задорная музыка, актыўныя рухі, радасныя эмоцыі зарадзілі хлопчыкаў і дзяўчынак пазітывам на ўвесь дзень, а самае галоўнае – дзеці правялі час з карысцю.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *