17 верасня па ўсёй краіне адзначалася дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Гэта свята стала сімвалам гераічнай гісторыі і магутнага духу беларускага народа. Свята нагадвае аб тым, што ў адзінстве наша сіла!
Гэты дзень знакавы для вучняў, настаўнікаў Вялікабераставіцкай СШ, якая носіць імя Сяргея Восіпавіча Прытыцкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча БССР, аднаго з арганізатараў камсамольскага падполля Заходняй Беларусі падчас знаходжання яе ў складзе Польшчы.
У Дзень народнага адзінства ў школе адбылася ўрачыстая лінейка. С віншавальнымі словамі да вучняў школы і настаўнікаў звярнуліся метадыст Бераставіцкага вучэбна-метадычнага кабінета В. А. Шайпак, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забяспячэнні Бараставіцкага РАУС А. М. Цумараў, дырэктар школы Н. Л. Красоўская. Вучні школы выказалі словы падзякі сапраўднаму патрыёту С. В. Прытыцкаму, усклалі кветкі да яго бюста. Маладыя таленты школы падрыхтавалі для ўсіх удзельнікаў свята творчы нумар. У гонар тых, хто змагаўся за адзінства і мірнае неба над зямлёй, прайшла хвіліна маўчання.
У рамках свята адбылося адкрыццё стэнда «Имя Сергея Осиповича Притыцкого в истории школы».
Надзея Леанідаўна КРАСОЎСКАЯ,
дырэктар,
Бераставіцкі раён, Вялікабереставіцкая школа.