Вучонымі даказана, што псіхалагічны дабрабыт дазваляе падлеткам спраўляцца з праблемамі і задачамі падлеткавага ўзросту і палягчае пераадоленне крызісных сітуацый у жыцці. Гэта азначае, што псіхалагічны дабрабыт у дзяцінстве цесна звязаны з паспяховай сацыялізацыяй і трывалымі навыкамі адаптацыі да зменлівых умоў жыцця, што прыводзіць да больш пазітыўных вынікаў у дарослым жыцці.
З гэтай мэтай у рамках месячніка прафілактыкі крызісных сітуацый у Дварэцкай школе сярод вучняў 8–11-х класаў прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна «Псіхалагічны дабрабыт падлеткаў», якая садзейнічала разуменню навучэнцамі асноў псіхічнага здароўя і псіхалагічнага дабрабыту.
У ходзе мерапрыемства навучэнцы адказалі на апорныя пытанні: што гэта такое і як яно звязана з іх паўсядзённым жыццём? Якія фактары на яго ўплываюць? Якія ўмовы неабходны для падтрымкі ўстойлівасці псіхалагічнага дабрабыту, асабліва ў крызісных сітуацыях? Таксама рабяты даведаліся аб прыёмах, якія дапамогуць вярнуць сабе радасць жыцця і справіцца з негатыўнымі эмоцыямі і перажываннямі, а таксама і патрэніраваліся ў прымяненні некаторых з іх. Да таго ж навучэнцы атрымалі інфармацыю пра ўстановы, якія прадастаўляюць псіхалагічную падтрымку дзецям і падлеткам у крызісных жыццёвых сітуацыях у Рэспубліцы Беларусь.
У пераадоленні крызісных сітуацый у жыцці немалаважную ролю іграюць духоўна-маральныя ўстоі падлеткаў. Безумоўна, гэтаму спрыяюць сустрэчы са святарамі. У рамках месячніка прафілактыкі крызісных сітуацый у 9 класе прайшла класная гадзіна «Жыццё – найкаштоўнейшы дар», падчас якой адбылася сустрэча з настаяцелем праваслаўнай царквы. У размове айцец Сергій падзяліўся з навучэнцамі глыбокімі думкамі пра сэнс жыцця і сямейныя каштоўнасці, пазнаёміў з біблейскімі гісторыямі, якія натхняюць і вучаць важным жыццёвым урокам: пераадольваць цяжкасці і знаходзіць духоўныя сілы ў складаных жыццёвых сітуацыях.
Марына Іванаўна ІГНАЦІК,
класны кіраўнік 9-га класа,
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.