Дзень працоўнага выхавання

Из нашей почты Мастера добрых дел Новости

У Дварэцкай школе прайшлі мерапрыемствы ў рамках Дня працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі.

Для навучэнцаў пачатковых класаў адбылася гульня-падарожжа «Прафесіі: ад А да Я». У гульнявой форме яны пабылі і будаўнікамі,  і паварамі, і  журналістамі.

Навучэнцы 5–8-х класаў у профі-квэсце «Па лабірынтах прафесій» знаёміліся з рознымі прафесіямі, вучыліся вызначаць свае прафесійныя прыярытэты.

Фарміраванню інфармацыйнай прасторы, знаёмству з новымі прафесіямі на рынку працы, развіццю навыкаў мэтапакладання і планавання ў вучняў 9–11-х класаў садзенічала  дзелавая гульня «Кадравае пытанне».

Пасля мерапрыемстваў школьнікі дружна выйшлі на вуліцу, каб паўдзельнічаць у працоўным дэсанце па ўборцы тэрыторыі школы «Квітней, мой сад!»: падгрэбсці лісце, абкапаць маладыя саджанцы, падрыхтаваць да зімоўкі садовыя дрэўцы.

Частка школьнікаў адправілася да помніка загінуўшым воінам, каб прыбраць тэрыторыю ад асенняга лісця і сухой травы. Гэта звычайная простая праца з’яўляецца часткай ушанавання памяці тых, хто аддаў жыццё за нашу мірную будучыню.

Медыя-цэнтр,

Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *