20 верасня ў Круцілавіцкай базавай школе адбылася працоўная акцыя пад дэвізам «А што ты зрабіў для Беларусі?».
Навучэнцы, узяўшы патрэбны інвентар, адправіліся на добраўпарадкаванне тэрыторыі каля помніка воінам загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Данілавічы. Вучні ведаюць, што дзякуючы ім, сёння жывуць пад мірным небам. І для іх важна памятаць пра тыя жахлівыя падзеі.
Стомленая але задаволеныя вынікам ад сваёй працы, вучні вярталіся дамоў.
Станіслава Лявонаўна ЖЫХ,
класны кіраўнік 8–9-х класаў,
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая базавая школа.