Знаўцы роднай мовы

Из нашей почты Новости

На сённяшні дзень у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але у кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.  Далучыцца да роднай мовы, адчуць наколькі багатая, мілагучная і прыгожая наша беларуская мова, а таксама праверыць свае веды па беларускай мове, літаратуры прапанавалі ў Альхоўскай школы бібліятэкар мясцовай бібліятэкі сумесна з педагогам арганізатарам і правялі цікавую гульнёвую праграму «Мова родная мая».

На працягу мерапрыемства гучалі прыгожыя беларускія вершы, прыказкі, загадкі, традыцыйныя беларускія гульні. Школьнікі спаборнічалі ў ведах беларускага слова. Была падрыхтавана кніжная выстава «Беларуская мова – мелодыя сэрца». У канцы кожны атрымаў падарунак – кніжную закладку. 

Падобная сустрэча дапамагла маладому пакаленню ўсвядоміць каштоўнасць роднага слова і з павагай ставіцца да культурнай спадчыны сваёй краіны.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *