«Мы эколагі планеты,
Абаронцы мы Зямлі,
Хай заўсёды растуць дрэвы,
Хай заўжды цвітуць сады!» – пад такім дэвізам 11 кастрычніка пачаўся шосты школьны дзень у Дварэцкай школе.
Дружна ўзяліся за работу настаўнікі, пачаткоўцы, вучні сярэдніх і старэйшых класаў: хтосьці капае ямы, хтосьці вывозіць глебу, малодшыя трымаюць дрэўцы, старэйшэя ўтрамбоўваюць зямлю вакол карэньчыкаў і паліваюць саджанцы. Кожнаму знайшлася справа па сілах!
У выніку школьны вішнёвы сад папоўніўся 9 вішанькамі. Можна з упэўненасцю пераіначыць словы У. Маякоўскага і сказаць пра школьны калектыў: «Я знаю: горад будзе і будзе сад квітнець, калі такія людзі ў нашай школе ёсць».
Школьны прэс-цэнтр,
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.