У пачатку Тыдня бацькоўскай любові вучні 2-га класа Круцілавіцкай базавай школы прынялі актыўны ўдзел у творчай майстэрні «Віншавальная паштоўка для матулі», пад час правядзення якой стварылі сваімі рукамі паштоўкі для самых дарагіх, любімых і пяшчотных матуль у выглядзе вазону з ружамі, дзе выказалі свае шчырыя пажаданні.
Другакласнікі падрыхтавалі паштоўкі яшчэ для ўсіх жанчын, якія працуюць ва ўстанове, і ў святочны дзень павіншавалі ўсіх. Хлопчыкі і дзяўчынкі прызналіся, што адчулі асалоду не толькі ад падрыхтоўкі паштовак, але і ў час саміх віншаванняў.
Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,
класны кіраўнік 2-га класа,
Круцілавіцкай базавай школы Дзятлаўскага раёна.