
Прыняла ўдзел у заключным этапе рэспубліканскага конкурсу «Беларусь – мая Радзіма». Мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшло на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ў Мінску.
Асноўная мэта конкурсу – фарміраванне ў моладзі патрыятызму, паглыбленне пачуцця любові да сваёй краіны праз даследаванне падзей перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Разам з яшчэ чатырма удзельнікамі з розных раёнаў Гомельшчыны прадстаўляла каманду нашай вобласці.
На папярэдніх этапах праводзілі краязнаўчыя даследаванні аб’ектаў малой радзімы, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, вывучалі звесткі аб героях-земляках. Па выніках стваралі тэматычныя брашуры «Беларусь – мая Радзіма».
У фінальнай частцы камандам з шасці абласцей і горада Мінска трэба было прайсці два туры: тэарэтычны і практычны, у ходзе якіх паказалі свае веды аб ваенных аб’ектах з розных куточкаў нашай краіны, а таксама прадэманстравалі навыкі складання і правядзення экскурсій паводле прадстаўленных на конкурс брашур.
На жаль, наша каманда Гомельскай вобласці не стала прызёрам, але ж усе мы атрымалі адпаведныя дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама памятныя кнігі пра Мінск у ваенныя часы.
Апроч конкурснай праграмы для ўдзельнікаў мерапрыемства арганізавалі экскурсіі з наведваннем Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай, а таксама Мемарыяльны комплекс «Трасцянец», дзе адбылося ўскладанне кветак ахвярам фашызму.
Мілана НІКАЛАЙЧЫК,
вучаніца 9-га класа «А»,
г. Рэчыца, школа № 9.
Фота аўтара.
