Бібліяагляд на фабрыцы «Альхоўка» пазнаёміў работнікаў з навінкамі літаратуры

Из нашей почты Новости

У мэтах папулярызацыі кнігі і чытання для супрацоўнікаў кардоннай фабрыкі «Альхоўка» бібліятэкар філіяла «Альхоўская сельская бібліятэка» падрыхтавала бібліяагляд «Кніга і прэса на ўсе інтарэсы».

Гэта выдатная магчымасць пазнаёміць работнікаў прадпрыемства з творамі сучаснай і класічнай, беларускай і замежнай мастацкай літаратуры, а таксама з выданнямі па розных напрамках і галінах ведаў, уключаючы сацыяльна значныя публікацыі. Бібліятэка кожны раз здзіўляе выдатным выбарам літаратуры: гэта і лепшыя дэтэктывы, і дзіцячыя апавяданні, і жаночыя раманы, і перыядычныя выданні. Абсалютна кожны можа знайсці нешта цікавае не толькі для сябе асабіста, але і для членаў сям’і.

Выязная бібліятэка карыстаецца попытам у многіх супрацоўнікаў прадпрыемства: не выходзячы з работы, усе жадаючыя могуць запісацца і ўзяць патрэбную літаратуру. І, як паказвае практыка, ні адзін чытач не сыходзіць з пустымі рукамі.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *