Літаратурнае аб’яднанне ў Астраўцы павіншавала юбіляраў і прэзентавала новыя радкі

Из нашей почты Новости

У сценах Астравецкай раённай бібліятэкі зноў расчыніла свае дзверы і сабрала аднадумцаў чарговая доўгачаканая сустрэча літаратурнага аб’яднання «Астравецкай зямлі галасы».

Кожны раз гэтая падзея становіцца сапраўдным святам слова і душы, але гэты дзень абяцаў нешта большае, чым проста звычайнае пасяджэнне – ён быў поўны шчырых сюрпрызаў, якія дадалі сустрэчы асаблівага цяпла і радаснага настрою.

Сустрэча пачалася з самага прыемнага – з віншавання імяніннікаў. Цёплыя апладысменты і шчырыя пажаданні прагучалі ў адрас Міхаіла Клусевіча і Людмілы Кухарэвіч. Удзельнікі выказалі ім глыбокую падзяку за няўгасальны талент і адданасць творчасці.

Пасля кранальнага моманту ўшаноўвання, мікрафон перайшоў да саміх аўтараў. У паветры загучалі новыя радкі, народжаныя ў цішыні натхнення. Кожны верш знаходзіў жывы водгук у сэрцах слухачоў, выклікаючы то задуменную ўсмешку, то лёгкі сум, то шчырае захапленне.

Атмасферу душэўнасці і творчасці дапоўнілі меладычныя акорды. Некаторыя аўтары, узяўшы ў рукі гітару, выканалі песні кампазіцыі, якія сталі асабліва блізкія іх сэрцу.

Члены аб’яднання актыўна дзяліліся сваімі поспехамі і дасягненнямі за мінулы перыяд. Гэтая сустрэча ў чарговы раз пацвердзіла, што «Астравецкай зямлі галасы» – гэта не проста літаратурнае аб’яднанне, а вялікая, дружная сям’я, аб’яднаная любоўю да роднага краю, паэзіі і музыкі.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *