
Кожны чалавек любіць свята, таму што гэта асаблівы стан душы. Але свята больш адчуваецца ў дзяцінстве. Хто з вас не любіў з маленства Новы год? Прыемны запах елкі, разнакаляровыя агеньчыкі, шарыкі, мішура, у якой адлюстроўваецца тысячамі ліхатрыкаў увесь настрой. А за акенцам чакаюць забавы: снежныя бабы і крэпасці, санкі, лыжы і канькі.
У Беларусі змяніўся клімат, таму цяперашняе пакаленне дзяцей не мае такой магчымасці ў поўнай меры адчуць надыход зімовых святаў. Але настрой святочны можна стварыць сваімі рукамі. Менавіта так і паступілі выхаванцы Беліцкай школы, на базе якой знаходзіцца дзіцячы сад. Разам з бацькамі зрабілі зімовыя кампазіцыі і атрымалася прыгожая выстава. Яна заняла цэнтральнае месца ў упрыгожванні памяшкання: тут і вясёлы снегавік, які кожную раніцу віншуе ўсіх з прыходам у садзік, незвычайная белае елка, якая размясцілася ля чароўнага тэлевізара, цудоўны камін.
Навагоднія цуды жывуць побач, калі свята жыве ў душы кожнага!
.Іна Анатольеўна ВАЙЦЕХОЎСКАЯ,
настаўнік—дэфектолаг,
Лідскі раён, Беліцкая школа.
