
Для мяне яскравым прыкладам сучаснай беларускай жанчыны, чыя дзейнасць поўнасцю адпавядае духу гэтага года, які аб’яўлены Годам беларускай жанчыны, з’яўляецца журналістка Ксенія Лебедзева.
Яе імя добра вядома не толькі калегам, але і тысячам гледачоў і чытачоў. Яе творчы шлях – гэта гісторыя пра тое, як можна сумяшчаць актыўную грамадзянскую пазіцыю, высокі прафесіяналізм і глыбокую, сапраўдную чалавечнасць.
З ліпеня 2021 года Ксенія Лебедзева з’яўляецца вядучай аўтарскай інфармацыйна-аналітычнай рубрыкі «Гэта другое» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1». Гэта праграма, дзе абмяркоўваюцца вострыя грамадскія і эканамічныя тэмы, з рознымі гасцямі і поглядамі. Яе прафесіяналізм адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Асабліва каштоўна тое, што Ксенія Лебедзева не толькі асвятляе падзеі, але і актыўна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы будучых пакаленняў журналістаў. Яна – запатрабаваны спікер на майстар-класах і дыскусійных пляцоўках для моладзі. Таксама яна часты госць у Школе маладога журналіста на факультэце журналістыкі БДУ. Яе прыклад для многіх дзяўчат – доказ таго, што беларуская жанчына можа быць паспяховай, мець свой голас і аўтарытэт у любой сферы, заставаючыся пры гэтым сабой. У сваёй творчасці Ксенія нязменна звяртаецца да вечных тэм: сям’і, каранёў, гісторыі, любові да радзімы. Яна паказвае, што быць сучаснай беларускай жанчынай – гэта не адмаўляцца ад мінулага, а тварыць сучаснасць, абапіраючыся на яго.
Я ганаруся сваёй зямлячкай і роўняюся на яе поспехі ў журналісцкай дзейнасці.
Ульяна ДАБРАВОЛЬСКАЯ,
выпускнiца,
г. Гомель, школа № 8.
