
Як выдатна, што ў бібліятэцы адбываюцца такія падзеі! У Год беларускай жанчыны прыемным сюрпрызам у Астравецкай раённай бібліятэцы стала цёплая і шчырая сустрэча з таленавітай пісьменніцай Таццянай Ткачовай. Гэта мерапрыемства – не проста знаёмства, а сапраўднае свята слова, напоўненае душэўнасцю і натхненнем.
У рамках сустрэчы адбылася адкрытая размова, падчас якой аўтар падзялілася сваімі думкамі пра літаратуру, натхненне і творчы шлях. Асабліва каштоўным падарункам для бібліятэкі стала кніга-зборнік апавяданняў «Ювелір» з аўтографам пісьменніцы. Гэты дар – не проста кніга, а сімвал сувязі паміж творцам і чытачом, які стане часткай фондаў бібліятэкі і яе гісторыі.
Зборнік апавяданняў «Ювелір» – гэта не проста сабраныя пад адной вокладкай творы. Гэта глыбокія і кранальныя аповеды пра складаныя жыццёвыя гісторыі людзей. Таццяна Ткачова праз свае апавяданні з майстэрствам паказвае неўтаймаваную сілу духа, незломную сілу волі і здольнасць чалавека пераадольваць цяжкасці.
Астравецкая раённая бібліятэка запрашае сваіх паважаных карыстальнікаў наведаць установу і пазнаёміцца з гэтай шчырай, мудрай і кранальнай кнігай.
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.
