Смаргонскія школьнікі пазнаёміліся з чароўнай спадчынай продкаў

Из нашей почты Новости

У рамках праекта «Кожную пятніцу – роднае сваё» 23 студзеня ў Смаргонскай пачатковай школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае беларускай народнай гульні «Чароўныя чаравічкі».

Пачалося ўсё з прывітання ўдзельнікаў. Спачатку дзеці даведаліся гісторыю гульні «Чароўныя чаравічкі», адзначыўшы, што гэта гульня з’яўляецца часткай нашай культурнай спадчыны.

Мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю для ўдзельнікаў не толькі пагуляць, але і даведацца пра беларускія народныя традыцыі. У канцы мерапрыемства дзеці былі запрошаны на наступнае мерапрыемства, каб працягнуць знаёмства з нашай культурай!

Вольга Іванаўна ПАЛАЗОЎСКАЯ,

настаўнік фізічнай культуры і здароўя,

Юлія Іосіфаўна ДУБЕНКА,

настаўнік пачатковых класаў,

г. Смаргонь, Смаргонская пачатковая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *