
Дашкольны ўзрост – час актыўнага станаўлення чытача ў дзіцяці, якое патрабуе сумеснай работы ўсіх бакоў: дзіцячага сада, сям’і і бібліятэкі. Менавіта бібліятэка валодае ўнікальнымі рэсурсамі для эфектыўнай падтрымкі рэкламы чытання, фарміруе ў малых цікавасць да чытання як крыніцы чагосьці новага, займальнага і павучальнага.
У філіяле «Дзіцячая бібліятэка» прайшла займальная гульнявая праграма пад назвай «Зачараваная кніга». Мерапрыемства сабрала выхаванцаў з дзіцячага сада № 3 і стала сапраўдным казачным падарожжам.
Дзеці акунуліся ў свет цудоўных гісторый і чараўніцтва, калі бібліятэкар запрашала іх разгадаць загадкі і вырашыць займальныя заданні. Кожная старонка зачараванай кнігі адкрывала новы раздзел з рознымі гульнямі і конкурсамі. Юныя чытачы пераўвасабляліся ў герояў сваіх любімых казак і актыўна ўдзельнічалі ў заданнях.
Мерапрыемства пакінула ў дзяцей яркія ўражанні і радасныя ўспаміны, а таксама натхніла іх на далейшыя чытанні і вывучэнне чарадзейнага свету літаратуры. Развітваліся дзеці з бібліятэкай з усмешкамі і абяцаннем вярнуцца зноў – бо ў свеце літаратуры засталося яшчэ столькі «незнаёмых старонак», якія чакаюць сваіх першаадкрывальнікаў!
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.
