Міжрэгіянальны тэлемост аб’яднаў бібліятэкі

Из нашей почты Новости

Бібліятэкі – творчыя ўстановы культуры, якія працуюць у рэжыме пошуку не толькі інфармацыі, але і новых фарматаў мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць развіццю супрацоўніцтва, прафесіяналізма і сяброўства.

Яшчэ зусім нядаўна лічылася, што бібліятэчнае абслугоўванне і масавая работа можа быць толькі ў памяшканні бібліятэкі. Аднак інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць арганізаваць культурна-масавую дзейнасць дыстанцыйна, з эфектам прысутнасці карыстальніка. 

У межах Дарожнай карты супрацоўніцтва з горадам-пабрацімам Сасновы Бор (Расійская Федэрацыя) паспяхова прайшло чарговае мерапрыемства ў анлайн-фармаце ў Астравецкай раённай бібліятэцы. «Сасновы Бор – Астравец: энергія збліжэння», – пад такой назвай прайшоў тэлемост паміж Астравецкай раённай бібліятэкай і Саснаборскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.

Удзельнікі анлайн-сустрэчы прадставілі свае бібліятэчныя сістэмы. Асаблівую цікавасць выклікала частка сустрэчы, прысвечаная знаёмству з рэгіёнамі. З дапамогай падрыхтаваных віртуальных экскурсій калегі з Астраўца і Сасновага Бора змаглі прайсціся па знакавых мясцінах адзін аднаго, славутасцях гарадоў-пабрацімаў. Даведаліся гісторыю гарадоў-пабрацімаў, убачылі іх прыгажосць, паглядзелі віртуальна на бібліятэкі.

Завяршылася анлайн-сустрэча падвядзеннем вынікаў сумеснай асветніцкай міжнароднай віктарыны. Самыя актыўныя былі адзначаны ўзнагародамі.

Падобны абмен досведам, рэсурсамі, дадатнай энергетыкай важны і цікавы для кожнага з бакоў. «Энергетычная» сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы і пакінула мноства станоўчых эмоцый і зарад бадзёрасці.

У заключэнне ўдзельнікі сустрэчы выказалі ўзаемнае жаданне прадоўжыць зносіны і абмен вопытам па пытаннях, якія цікавяць.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *