
Класная гадзіна «Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця» ў межах праекта «Я. Мая сям’я. Мая Радзіма» прайшла з дзевяцікласнікамі Нягневіцкай школы.
Было арганізавана абмеркаванне інфармацыі, выказванне вучнямі ўласных меркаванняў аб значнасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця для забеспячэння дабрабыту грамадзян, стварэнні камфортных умоў для жыцця, работы і самарэалізацыі. На занятку прысутнічаў эканаміст СВК «Нягневічы» Генадзь Аляксеевіч Бахар, які расказаў вучням аб тым, што развіццё сельскай гаспадаркі грунтуецца на адданасці справе, высокім майстэрстве работнікаў і любові да роднай зямлі.
Эвеліна КУЦКО,
вучаніца 9-га класа,
член Маладзёжнага парламента пры Навагрудскім Савеце дэпутатаў
Навагрудскі раён, Нягневіцкая школа.
