
У Міжнародны дзень роднай мовы вучні 9-га класа гімназіі № 1 г. Дзятлава прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствы «Моўны код», якое прайшло ў Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі.
Хлопцы і дзяўчаты паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў са стараславянскай мовы на беларускую. Пасля пазнаёміліся з творчасцю паэтаў Дзятлаўскай зямлі: Аленай Абрамчык, Віктарам Шымуком, Рыгорам Шундрыкам. Вучні адкрылі для сябе новую старонку ў гісторыі роднага горада.
Таццяна Леанідаўна ЯСЮЛЕВІЧ,
класны кіраўнік
г. Дзятлава, гімназія №1, 9-ы клас.
