Край, дзе Нёман гамоніць!

Из нашей почты Новости

Беліцкая школа знаходзіцца на гістарычнай зямлі, якую амываюць хвалі бацькі –- Нёмана. Дарэчы, хачу адзначыць, што школа навучальна-выхаваўчы працэс вядзе на беларускай мове. Таму родная мова гучыць не толькі ў святочныя дні. Тыдзень беларускай мовы ахапіў усе катэгорыі дзяцей – ад дашкольнікаў да выпускнікоў.

Мова дае нам магчымасць пазнаваць навакольны свет, выказваць свае думкі, пачуцці, авалодваць ведамі, абменьвацца думкамі з другімі людзьмі. Таму так важна валодаць мовай.

 У рамках Тыдня роднай мовы для акцябрат зорачкі «Васількі» адбылася гульня-конкурс «У мове столькі слоў цудоўных». Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, развучвалі скорагаворкі, слухалі вершы на роднай мове і, вядома, размаўлялі на беларускай мове, як сапраўдныя яе знаўцы.

Педагог-арганізатар Наталля Сцяпанаўна Губарэвіч ўсё мерапрыемства правяла пад дэвізам «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску».

Выставу кніг, мерапрыемствы з сярэднім і старэйшым звяном праводзіла бібліятэкар Людміла Іванаўна Пятроўская. Вясёлыя і жартлівыя, цёплыя і сур’ёзныя гаворкі ліліся ракой на такіх мерапрыемствах. Гучалі беларускія песні, загадкі, вершы.

У дашкольнай группе з мэтай прывiцця павагi да роднай мовы, жадання размаўляць па-беларуску Ірына Казіміраўна Аннагіева і Алеся Віктараўна Урбановіч праводзiлі тэматычны тыдзень «Матулiна мова». Дзецi актыўна прымалі ўдзел у гульнях-забавах, праслухваннi i драматызацыi беларускiх народных казак, знаёміліся з беларускiмi пiсьменнiкамi праз выстаўку беларускай дзiцячай лiтаратуры ў школьнай бiблiятэцы. З самых маленькім жыхароў школьнай краіны  пачынаецца знаёмства з роднай мовай, якая з імі расце, сталее і гучыць.

Іна Анатольеўна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,

настаўнік-дэфектолаг,

Лідскі раён, Беліцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *