
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Мазырскім дзіцячым доме заўсёды з’яўляецца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты запланаваны тыдзень з кніжнымі выставамі, тэматычнымі акцыямі, салодкімі эксперыментамі ды павучальнымі інтэлектуальнымі гульнямі з творчым напрамкам.
У бібліятэцы адкрылася кніжная выстава «Са слова пачынаецца Радзіма», дзе былі прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў, якая падкрэслівала гісторыю і прыгажосць роднай мовы. Дзеці з задавальненнем разглядалі выставачны матэрыял, знаёміліся з новымі паступленнямі мастацкай літаратуры, вялі яе прагляды дзеля таго, каб выбраць сабе кіжачку для хатняга чытання.
Акцыя «Далучы сваю далонь» дадала новых фарбаў ў наступным дні. Выхаваўцы вырэзвалі з каляровай паперы свае далоні, пісалі пажаданні роднай мове і клеілі іх на плакат з цудоўнай назвай «Родная мова для мяне гэта…». У большасці тых пажаданняў быў дабрабыт і росквіт краіны, незалежнасць і мір на вякі. Разнакаляровы плакат грэў сэрца і душу добрымі словамі.
Агульны, цёплы і вясёлы настрой надаў дзень, які прайшоў пад дэвізам: «Роднай мовы – слова чароўнае». Гэта быў павучальны эксперымент, дзе патрэбна было перакласці рускае слова на беларускую мову. Калі пераклад ідзе ў лад – атрымай беларускую цукерку. Вельмі спадабалася тое, што і паважаныя дарослыя з нейкай цікавасцю і чуласцю прынялі ўдзел у гэтым эксперыменце, тым самым падтрымалі дзяцей. І тут хочацца паведаць і адзначыць, што некалькі ўдзельнікаў атрымалі не па адной цукерцы.
Вершаваныя творы аб мове нашай пяшчотнай, цудоўнай, мілагучнай гучалі ў бібліятэццы з вуснаў нашых дзяцей ў апошні дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры. Гэта было, як падвядзенне вынікаў, што мы любім сваю мову, ганарымся сваёй мовай, заўсёды усхваляем і будзем усхваляць сваю родную мову.
Алена Станіславаўна КАСЦЯНКА,
бібліятэкар,
г. Мазыр, Мазырскі дзіцячы дом.
