Дапамагаем птушкам

Из нашей почты Мастера добрых дел

Гэта зіма паказала сябе ва ўсёй сваёй красе: з моцнымі маразамі, сумётамі снегу, халодным ветрам. Не толькі людзям, але і братам нашым меншым прыйшлося адчуць сапраўдны подых зімы. Калі пра хатніх гадаванцаў могуць паклапаціцца іх гаспадары, то хто паклапоціцца пра птушак у такую пару года?

Добра, што ёсць не абыякавыя да ўсяго людзі. Такімі з’яўляюцца супрацоўнікі і выхаванцы Гезгалаўскага дзіцячага саду, якія штогод актыўна ўдзельнічаюць у акціі «Пакормім птушак зімой», набываюць і ўсталёўваюць на тэрыторыі ўстановы кармушкі для птушак, павялічваючы іх колькасць. А дзеці са сваімі выхавальнікамі штодня папаўняюць іх адпаведным кормам (зярно, крошкі, сала). Трэба адзначыць, што кармушкі размешчаны ў бяспечных месцах, абароненых ад ветру і драпежнікаў. Выхаванцы сочаць за чысцінёй кармушак і своечасова абнаўляюць корм.

Кармленне птушак адбываецца рэгулярна, таму нашы крылатыя сябры могуць разлічваць на крыніцу ежы ў маразы. Такім чынам хлопчыкам і дзяўчынкам прывіваюцца пачуцці адказанасці, клопату, спагады, дабрыні да роднай прыроды, да ўсяго жывога. А яны, тым часам, працягваюць клапаціцца пра птушак зімой.

Галіна Вікенцьеўна ГАЎРОШ,

загадчык,

Дзятлаўскі раён, Гезгалаўскі дзіцячы сад.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *