Вядомыя літаратары завіталі ў госці да піянераў

Из нашей почты Новости

Піянеры дружыны імя Надзеі Багданавай Мушынскай школы пад час «Сустрэчы на ўсе 100!» ўпэўніліся, што іх новыя знаёмыя самыя шчырыя беларусы.

Так, Галіна Антонаўна Міранкова, Аляксей Аляксандравіч Ярынчын і Валянціна Валер’еўна Бабко нарадзіліся ў г. Мсціславе. Зараз яны жывуць і працуюуь на малой радзіме і з’яўляюцца актыўнымі наведвальнікамі літаратурным аб’яднаннем «Літаратурны свет Мсціслаўшчыны». Іх вершы можна прачытаць у часопісах «Вожык», «Вясёлка», «Гаспадыня», «Алеся», «Маладосць», раённай газеце «Святло кастрычніка». А нам пашчасціла пабачыць і пачуць гэтых людзей у сваёй установе адукацыі. Усім вучням спадабалася сустрэча з беларускімі пісьменнікамі, бо іх прыезд стаў для кожнага сапраўдным святам. Хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі вершы ў выкананні аўтараў, з захапленнем ацанілі музычныя кампазіцыі на словы Аляксея Ярынчына.

Галіна Антонаўна чытала вершы аб маці, роднай старонцы, аб дзяцінстве і беларускай мове. Урачыстасці сустрэчы надало ўручэнне пісьменніцы спецыяльнага дыплома за «Любоў да малой радзімы», які яна атрымала за ўдзел у міжнародным фестывалі-паэтычным дыялогу «Слово без границ».

Напрыканцы сустрэчы госці запрасілі ўсіх зрабіць сумеснае фота на доўгую і шчаслівую памяць. А само мерапрыемства атрымалася цёплым, шчырым і цікавым.

Таццяна Пятроўна ПЕТРАЧЭНКА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Мсціслаўскі раён, Мушынская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *