Адкрываем родны край з вучнямі Малабераставіцкай школы

Из нашей почты Новости

3 мэтай духоўнага, эстэтычнага выхавання, а таксама выхавання культуры вольнага часу адбылася экскурсія ў горад Гродна. Вучні Малабераставіцкай школы адправіліся ў невялікую вандроўку па родным краі.

Першым аб’ектам быў кафедральны сабор Пакрова Прасвятой Багародзіцы, пабудаваны на пачатку XX стагооддзя ў рускім стылі. Наступны аб’ект нашай вандроўкі – выстава плёначнай фатаграфіі маладых фатографаў «Давай сустрэнемся ў Гродна» ў выставачнай зале. Гэта сапраўды незвычайны вопыт: паглядзець на горад пад іншым ракусам і ў чорна-белым выкананні. Чорна-белая плёнка, нібы чароўны фільтр, раскрывае сутнасць імгнення, ператвараючы штодзённае ў мастацтва. Вядомыя месцы тут суседнічаюць з нечаканымі ракурсамі, а ў звыклых сюжэтах праступае прыхаваная паэзія.

Далей пераязджаем у боулінг-клуб «Метро», дзе вучні з задавальненнем гуляюць і адпачываюць усёй дружнай кампаніяй. Вельмі прыемна назіраць за радаснымі, зацікаўленымі гульнёй, вясёлымі дзецьмі. Шчаслівыя і задаволеныя вучні вярнуліся ў Бераставіцу.

Аксана Васільеўна ПАЛЬЯНОЎСКАЯ,

настаўнік,

Бераставіцкі раён, Малабереставіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *