
Вучні 3-га і 4-га класаў Нягневіцкай школы наведалі шклозавод «Нёман» – найстарэйшае прадпрыемства па вытворчасці шкла ў Беларусі, заснаванае ў 1883 г.
Падчас экскурсіі па заводзе пазнаёміліся з працэсам вытворчасці шкла, даведаліся пра тэхналогію вырабу каляровага шкла і крышталю. Праца шкловыдзімальнікаў проста зачароўвае! Бакалы, вазы, сувенірныя вырабы – і кожная адзінка: ручная работа. А лепшыя вырабы прадстаўлены ў музеі пры шклозаводзе. Тут выстаўлены старажытныя экспанаты і аўтарскія кампазіцыі сучасных мастакоў. Тут убачылі фірменнае малочна-дымчатае шкло з «нёманскай ніткай» і многае іншае. Таксама наведалі фірмовую краму, дзе працягнулі любавацца на гэтую прыгажосць. Гэта не проста крама, а сапраўдны музей-крама, экспанаты якога можна купіць.
Затым навучэнцаў чакаў сюрпрыз: кожны атрымаў невялікі сувенір. Экскурсія на шклозавод стала не толькі пазнавальнай, але і натхняльнай, пакінуўшы яркі след у сэрцах юных даследчыкаў.
Святлана Іванаўна ЮРГЕЛЬ,
класны кіраўнік 4-га класа
Навагрудскі раён, Нягневіцкая школа.
