
19 сакавіка 2026 года ў Круцілавіцкай базавай школе прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя трагедыі ў Хатыні.
Навучэнцы пачатковых класаў пазнаёміліся і паглыбілі веды аб злачынствах, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Даведаліся аб жудасных падзеях у вёсцы Хатынь 22 сакавіка 1943 года, пагледзелі ролік аб мемарыяльным комплексе «Хатынь».
У канцы ўрока навучэнцы ўшанавалі хвілінай маўчання памяць усіх тых, чыё жыццё абарвалася ў той дзень.
Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,
Вольга Васільеўна КАРДАШ,
настаўнікі пачатковых класаў,
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая базавая школа.
