Званы Хатыні

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

Адзіны ўрок у 1-м класе пачаўся незвычайна: са звону. Але звон гэты быў не святочным, а сумным – так звіняць званы на месцы спаленай вёскі, нагадваючы свету аб страшнай трагедыі.

Падчас урока вучні здзейснілі віртуальную экскурсію па мемарыяльным комплексе «Хатынь». Асаблівы водгук знайшла гісторыя маленькіх сведкаў трагедыі – тых, хто цудам застаўся ў жывых. Школьнікі разважалі аб тым, чаму так важна захоўваць мір і памятаць аб мінулым.

Кульмінацыяй стала хвіліна маўчання. Дзеці запалілі папяровыя свечкі і прымацавалі іх да дошкі – як сімвал падзякі загінуўшым. Гісторыя Хатыні – не проста радок у падручніку гісторыі, а вечны звон аб тым, як лёгка страціць жыццё. Мы жывём пад мірным небам і абавязаны памятаць, якім коштам яно заваяванае. Нават праз дзесяцігоддзі гісторыя Хатыні знаходзіць водгук у дзіцячых сэрцах, выхоўваючы ў іх павагу да мінулага і адказнасць за будучыню.

Марыя Міхайлаўна БУШМА,

класны кіраўнік 1-га класа,,

Новогрудский район, Негневичская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *