
Навучэнцы 7–9-х класаў Круцілавіцкай базавай школы і навучэнцы 7–11-х класаў Дварэцкай школы пабывалі на экскурсіі ў Гезгалаўскай папраўчай калоніі-пасяленні № 26.
Сустрэў вучняў намеснік начальніка Сяргей Валянцінавіч Шышко, які паведаміў аб плане экскурсіі. Прайшоўшы прапускны пункт, усе накіраваліся на тэрыторыю калоніі. Сяргей Валянцінавіч вельмі цікава расказаў аб прафесіі тых людзей, якія служаць Радзіме. Навучэнцам быў прадстаўлены відэафільм пра Магілёўскую акадэмію, пра ўмовы вучобы, пражывання і правядзення вольнага часу курсантаў. Далей перад рабятамі выступіў малады чалавек і рассказаў, як ён апынуўся ў гэтым месцы і па якой прычыне. Прызываў маладых юнакоў і дзяўчат весці здаровы лад жыцця, ні ў якім разе не збівацца з дарогі. На сваім прыкладзе паказаў, як ад яго памылкі пакутуюць родныя людзі.
На свае вочы хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі ўмовы пражывання і ўмовы, калі чалавек правініўся будучы ўжо ў калоніі. Пад вялікім уражаннем ад убачанага, старшакласнікі задумаліся: не бывае лёгкіх і дарэмных грошай. За ўсё прыйдзецца заплаціць, заплаціць маладымі гадамі, здароўем сваім і сваіх блізкіх і родных людзей.
Станіслава Лявонаўна ЖЫХ,
класны кіраўнік 9-га класа,
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая базавая школа,
Ірына Міхайлаўна ЛЯЎШУК,
педагог сацыяльны,
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.
