Смак роднага краю

Из нашей почты Новости

У межах папулярнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» ў Смаргонскай пачатковай школе адбылася незвычайная сустрэча. Да навучэнцаў завіталі прадстаўнікі мясцовага прадпрыемства  «Смаргонскія малочныя прадукты» філіял ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат».

Мерапрыемства атрымалася вельмі шчырым і душэўным. Пачалося яно з паэтычнай ноткі: школьнікі з натхненнем дэкламавалі вершы пра Радзіму, ствараючы атмасферу гонару за свой край. Прадстаўнікі завода, у сваю чаргу, падзяліліся з дзецьмі цікавай гісторыяй станаўлення прадпрыемства. Вучні даведаліся, як ствараюцца малочныя прадукты, якія сёння ведаюць і любяць далёка за межамі нашай краіны. Асаблівую цікавасць выклікала выстава прадукцыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаеміліся з багатым асартыментам роднага брэнда, а кульмінацыяй сустрэчы стала доўгачаканая дэгустацыя. Салодкі пачастунак — найсмачнейшае смаргонскае марожанае – выклікаў у маленькіх гурманаў сапраўднае захапленне.

Такія сустрэчы не толькі знаёмяць вучняў з працай мясцовых вытворцаў, але і вучаць самаму галоўнаму — выбіраць і шанаваць сваё, беларускае

Ганна Федараўна СЕМЧАНКА,

выхавальнік дашкольнай адукацы,

іг. Смаргонь, Смаргонская пачатковая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *